Пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2023 № 52
Опубликовано 2023-07-27 15:05:30
На падставе часткі другой пункта 7 Палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 223, і падпункта 5.6 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 973, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць форму архітэктурна-планіровачнага задання згодна з дадаткам.
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2020 г. № 45 "Аб устанаўленні формы архітэктурна-планіровачнага задання".
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.