ВЫДАЧА ДУБЛІКАТА ДАЗВОЛУ НА РАЗМЯШЧЭННЕ СРОДКУ ВОНКАВАЙ РЭКЛАМЫ

Для выдачы дубліката дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы рэкламараспаўсюджвальнік прадстаўляе ў КУП "Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг" наступныя дакументы:

  1. Заяву (у адвольнай форме з указаннем прычыны атрымання дубліката).
  2. Дзве фатаграфіі з пазначэннем месца размяшчэння сродку вонкавай рэкламы памерам 9х13 см, выкананых у колеры.
  3. Дазвол, якi прыйшоў у непрыдатнасць (пры наяўнасці).

Дублікат дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы выдаецца бясплатна.