Аб змяненні рэквізітаў для ўнясення платы пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Паважаныя заяўнікі!

Інфармуем вас аб тым, што ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 18.06.2026 № 2517 з 18 чэрвеня 2026 года плата, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных падпунктамі 8.13.1–8.13.3 пункта 8.13 адзінага пераліку,

441,62 бел. руб. – 8.13.1 «Атрыманне дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы»,

277,35 бел. руб. – 8.13.2 «Працяг дзеяння дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы»,

314,36 бел. руб. – 8.13.3 «Пераафармленне дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы»

і падлягае ўнясенню на наступны разліковы рахунак:

рэквізіты для аплаты:

•Атрымальнік: Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

•Разліковы рахунак: BY56BLBB36420100379945001001.

•Банк атрымальніка: Дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па г. Мінску і Мінскай вобласці.

•BIC: BLBBBY2X.

•УНП: 100379945.

Пры запаўненні плацежнага даручэння: чарговасць плацяжу 21 (не 13!!!), код прызначэння плацяжу 23301 "Дзяржаўныя тавары і паслугі, якія не аднесены да іншых катэгорый"

Просім вас уважліва правяраць актуальнасць рэквізітаў перад ажыццяўленнем плацяжу. Унясенне платы па састарэлых рэквізітах будзе з'яўляцца падставай для адмовы ў прыняцці заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.


Спасылка на старонку камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама


Паважаныя Рэкламараспаўсюджвальнікі, звяртаем Вашу ўвагу, што пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (п. 8.13.1-8.13.3) першасны ўліковы дакумент (акт аб аказанні паслуг) складаецца ўдзельнікам гаспадарчай аперацыі аднаасобна.

(Падстава: пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь №13 ад 12.02.2018г. «Аб аднаасобным складанні першасных дакументаў»).

Таксама звяртаем Вашу ўвагу, што адміністратыўную працэдуру аказвае Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, які не з'яўляецца плацельшчыкам ПДВ.