8 мая работнікі нашага прадпрыемства прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск - горад-герой»


У памятнай акцыі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазаравіч, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, а таксама прадстаўнікі сілавых структур і раённых адміністрацый. Усяго кветкі ўсклалі каля 500 чалавек.
- Очень важно сохранить память о Победе для будущих поколений. Мы безмерно благодарны ветеранам Великой Отечественной войны за мирное небо, за наш замечательный город, - адзначыла Н.Лазарэвіч. - Необходимо помнить также и о том, насколько сложно было восстановить Минск после войны. И это нельзя забывать и последующим поколениям. (Агенцтва «Мінск-Навіны»)


Расказваем, як прайшоў справаздачна-выбарчы збор у пярвічцы
КУП «МІНСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР ІНЖЫНІРЫНГАВЫХ ПАСЛУГ»

27 лютага, 2024

У яго рабоце прынялі ўдзел галоўны спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў - Наталля Лемеш і галоўны спецыяліст Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Таццяна Караткевіч.




Заслуханы справаздачы прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і рэвізійнай камісіі. Новым старшынёй пяршоўкі абрана Таццяна Чарняк.
Таццяна Караткевіч павіншавала з выбраннем на пасаду новага старшыні і пажадала поспехаў, а таксама засяродзіла ўвагу на калектыўна-дагаворнай рабоце, у частцы пашырэння норм калектыўнага дагавора з улікам змянення заканадаўства і пагадненняў.


Таксама яна адзначыла, што праца бяспечная, высокапрадукцыйная, добра арганізаваная, якая прадугледжвае справядлівую аплату - гэта тое, да чаго мы павінны імкнуцца, штодня праводзячы мэтанакіраваную работу па сродках сацыяльнага партнёрства, ствараючы і ўмацоўваючы фундамент узаемадзеяння паміж работнікамі і наймальнікамі.


Рабочая сустрэча са старшынёй камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама

09.01.2024 адбылася рабочая сустрэча са старшынёй камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама В.У.Гуцько, на якой абмяркоўвалася:

  • арганізацыйныя пытанні працы прадпрыемства ў частцы забеспячэння захаванасці архіўных матэрыялаў;
  • захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны пры падрыхтоўцы дазвольнай дакументацыі, а таксама тэрмінаў падрыхтоўкі адказаў на пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб;
  • парадак арганізацыі работы па падрыхтоўцы дазвольнай дакументацыі аддзелам падрыхтоўкі АПЗ і схем размяшчэння аб'ектаў;
  • унясенне інфармацыі ў дзяржаўны горадабудаўнічы кадастр г. Мінска і яе актуалізацыя.

     Крытычных заўваг і прапаноў, якія неабходна паставіць на кантроль у Мінгарвыканкаме - не паступала.






У сувязі са святкаваннем Дня будаўніка наш калектыў наведаў парк-музей гісторыі "Сула".

Мы пабывалі ў розных месцах, але гэтая паездка пакарыла нас. Атмасфернае, утульнае месца, дзе за кароткі час можна шмат даведацца пра Беларусь.

Пасля наведвання Парка адчулі гонар за наш народ, з пачуццём уласнай нацыянальнай годнасці, з разуменнем таго, што мы маем сваю ўласную вялікую гісторыю. Давайце расказваць дзецям, хто мы такія, якімі вялікімі і бясстрашнымі былі нашы продкі, і тады маладое пакаленне вырасце лепш за нас, захаваўшы наш агульны дом — Беларусь — для будучых удзячных нашчадкаў.

Цэлы дзень правялі ў гэтым цудоўным кутку нашай краіны, спрабавалі мясцовы хлеб і сыр, такі свежы і смачны хлеб мы нідзе не сустракалі!

Выдатна правялі час усім нашым дружным калектывам.



У рамках адзінага дня інфармавання 20.07.2023 адбылася сустрэча працоўнага калектыву з начальнікам кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Мінгарвыканкама - Сычам Максімам Уладзіміравічам.




У рамках Адзінага дня інфармавання "Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму" 03.06.2023 быў праведзены выязны ўрачысты сход па маршруце Рось-Краснасельскі - Мелавыя кар'еры - Ваўкавыск - Гнезна- Падароск.

Падчас паездкі работнікі прадпрыемства наведалі Брацкую магілу на ўскраіне горада Ваўкавыска, дзе размешчана сумна вядомае ўрочышча Парахаўня.

У гады Вялікай Айчыннай вайны тут ад рук гітлераўцаў загінула больш за 4 тысячы чалавек. У красавіку - чэрвені 1942 года акупанты і паліцаі расстралялі тут нізянскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў. У тым жа страшным 1942 гітлераўцы знішчылі Ваўкавыскае гета. Габрэяў з Ваўкавыска і бліжэйшых вёсак забівалі і захароўвалі ў гэтай зямлі. Штогод ва ўрочышчы Парахаўня збіраюцца жыхары Ваўкавыска, каб ушанаваць памяць загінуўшых у вайне.